Шчыра віншуем са святам!
Адукацыя заўсёды мела стратэгічнае значэнне для нашай краіны, была і застаецца асновай сацыяльнага прагрэсу, развіцця чалавечага патэнцыялу. Мудрасць і цярпенне, клопат і падтрымка работнікаў галіны дапамагаюць раскрыць свае здольнасці, набыць веды і духоўныя каштоўнасці. Менавіта вашы прафесійныя і чалавечыя якасці ў значнай ступені фарміруюць асобу вучня – актыўнага грамадзяніна і патрыёта, ад якога залежыць будучыня краіны.
Віншуем усіх педагогаў раёна са святам. Няхай прафесійны шлях кожнага педагога будзе паспяховым, спрыяльным для творчасці і самарэалізацыі.
Дзякуй за вашу плённую працу, талент і майстэрства. Няхай ніколі не знікае дабрыня і мудрасць у вашых сэрцах, не згасне агонь шчырай адданасці сваёй справе.
Жадаем бязмежных сіл і энергіі, нязгаснага жадання несці веды і самім пасцігаць новае!
Яўгеній ШКРОБАТ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў




