Сёння ў вялікай зале райвыканкама прайшло пасяджэнне выканаўчага камітэта, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўнічай вертыкалі раёна, начальнікі аддзелаў і сектараў райвыканкама,а таксама кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў
На парадак дня вынесены шэраг ключавых пытанняў, накіраваных на аналіз жыццядзейнасці рэгіёна і вырашэнне важных сацыяльна-эканамічных задач:
— аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна ў студзені-верасні 2026 года;
— аб выніках выканання бюджэту раёна за дзевяць месяцаў бягучага года:
-аб арганізацыі дзейнасці па аказанні дапамогі ў працаўладкаванні асобам, якія састаяць на ўліку ў аддзеле ўнутраных спраў і якія спынілі знаходжанне ў лячэбна-працоўным прафілакторыі.
Падчас пасяджэння ўдзельнікі дэталёва абмеркавалі дасягнутыя паказчыкі,вызначылі прыярытэтныя задачы на бліжэйшы перыяд, а таксама разгледзелі эфектыўнасць мер па сацыялізацыі і працоўнай занятасці асоб,якія патрабуюць асаблівага кантролю і падтрымкі з боку дзяржавы.














