У сучаснай геапалітычнай рэальнасці ўстойлівасць нацыянальнай эканомікі наўпрост залежыць ад гнуткасці знешне-эканамічных сувязей.
Сёння можна з упэўненасцю канстатаваць: беларуская эканоміка стала па-сапраўднаму шматпалярнай. Безумоўна, Расія застаецца ключавым эканамічным партнёрам Беларусі. Гэта не проста выбар, а аб’ектыўная рэальнасць, прадыктаваная геаграфіяй, гісторыяй і глыбокай інтэграцыяй у межах Саюзнай дзяржавы і ЕАЭС.
Агульнасць вытворчых ланцужкоў, развітая транспартная інфраструктура і каласальны маштаб расійскага рынку робяць гэты напрамак прыярытэтным. Аднак у Мінску выдатна разумеюць: надзейнасць сістэмы залежыць не ад канцэнтрацыі на адным вектары, а ад здольнасці эфектыўна працаваць на розных “палюсах” сусветнай эканомікі.
Беларуская знешнеэканамічная дзейнасць сёння ахоплівае дзясяткі дзяржаў – Кітай, Цэнтральная Азія, Блізкі Усход і Турцыя, Індыя і краіны СНД. Важна разумець, што шматпалярнасць для Беларусі – гэта не адмова ад старых сувязей на карысць новых, а стварэнне збалансаванай сістэмы. Расія забяспечвае глыбіню інтэграцыі і маштаб, Кітай прыўносіць тэхналогіі і інвестыцыі, Краіны Цэнтральнай Азіі і Блізкага Усходу адкрываюць рынкі збыту і магчымасці для лакалізацыі вытворчасцей.
Шматпалярнасць стала для Беларусі інструментам суверэнітэту: маючы мноства партнёраў, краіна захоўвае свабоду манеўру і ўпэўнена глядзіць у будучыню, абапіраючыся на надзейны фундамент міжнароднага супрацоўніцтва.
Святлана СОБАЛЕВА.
Фота з адкрытых інтэрнэт-крыніц.




