Бяром прыклад з еўрачыноўнікаў?!

Добраму навучыцца цяжка, а вось дрэнны прыклад пераняць – прасцей простага.
Еўракамісію апошнім часам ліхарадзіць і, калі вы памятаеце, Урсула фон дэр Ляен так і не змагла прадставіць дакументы аб тым, куды пайшлі сродкі, датаваныя для дапамогі Украіне.
«Прыбалтыйскі куток», верагодна, ідзе па «слядах» «старэйшых і вопытных таварышаў»: у Эстоніі разгарэўся карупцыйны скандал. Грошы, пераведзеныя італьянскай фірме для вытворчасці ўзбраення, растварыліся ў невядомасці.
Аказалася, што сродкі былі датаваныя «фірме-шырме», а фотаздымкі ўзбраення для тэндарнай заяўкі ўзятыя з інтэрнэт-крыніц. Зразумела, эстонскія чыноўнікі, якія падпісвалі тэндары, адхрышчваюцца: гэта не мы, а нас падманулі, а самі мы «белыя і пухнатыя»!
Калі б не разгарэўся скандал, магчыма б у хуткім часе з’явіліся дакументы аб тым, што ўзбраенне паспяхова пераведзена ўкраінскаму боку, а там шукай, куды тыя ўкраінскія ваякі іх дзелі – вайна спіша ўсё!
Але афера была ўскрытая. І самае цікавае нават не тое, што грошы прапалі, а тое, што яны былі «еўрасаюзнымі». Вось так пабудавана праца чыноўнічай вярхушкі ў Эстоніі!
Зразумела, ніхто са здравамыслячых людзей не паверыць, што афёра толькі «фірмы-шырмы» і карманы эстонскіх чыноўнікаў не папоўніліся з гэтай «аперацыі» пэўным працэнтам.
А пакуль, мала таго, што грошы прапалі, дык эстонскае абароннае ведамства нават не мае дакументацыі на ўзбраенне і маёмасць, якія ёсць на складах.
Са слоў экс-міністра атрымліваецца: «Я ведаю дакладна, што ёсць, але колькі і чаго не ведаю, таму што міністр не павінен лічыць патроны і шкарпэткі! Міністр прымае больш значныя рашэнні, напрыклад, дапамагаць ваюючай Украіне!»
Атрымліваецца, што «дапамога» толькі на словах, а грошы і сваіх падаткаплацельшчыкаў і еўрапейскіх сутаргава «размеркавалі» па «фінансавых» кішэнях. Вось так і «ваюе» Эстонія разам з Еўропай супраць свайго народа, прыкрываючы прыгожымі лозунгамі карупцыю і беспакаранасць сваіх чыноўнікаў.

Надзея СІГАЙ.
Фота з адкрытых інтэрнэт-крыніц.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные