Для навучэнцаў Курыціцкай сярэдняй школы прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны святкаванню Тыдня бацькоўскай любові “Цяпло бацькоўскай любові”.

Вучні разам з педагогамі гаварылі пра тое, што значыць сям’я, чаму так важныя клопат і ўвага блізкіх, як праяўляецца бацькоўская любоў у паўсядзённых справах. У цёплай і даверлівай атмасферы дзеці дзяліліся сваімі гісторыямі: распавядалі, як бацькі падтрымліваюць іх у цяжкія хвіліны, чаму вучаць сваім прыкладам і якія сямейныя традыцыі асабліва важныя. Падчас урока школьнікі выконвалі творчыя заданні. Многія хлопчыкі і дзяўчынкі з радасцю ўспаміналі любімыя сямейныя моманты: сумесныя прагулкі, прыгатаванне вячэры разам з мамай, гульні з татам у выхадны дзень.
Завяршыўся ўрок агульнай размовай пра тое, як важна не толькі шанаваць бацькоўскую любоў, але і адказваць на яе клопатам і ўвагай. Сям’я – гэта месца, дзе цябе заўсёды чакаюць і разумеюць, а любоў бацькоў – самая надзейная апора ў жыцці.
Анастасія ХАМЕЦ, вучаніца ДУА «Курыціцкая сярэдняя школа».




