У Тыдзень бацькоўскай любові ў Брынёўскай сярэдняй школе прайшла працоўная акцыя “Кветкі для мамы: садзім разам”. У час мерапрыемства дзеці з матулямі пасадзілі на школьным двары алею гартэнзій.


Кожны парастак вучні школы і іх бацькі высаджвалі з асаблівым клопатам: акуратна выпроствалі карані, прысыпалі зямлёй. Хтосьці з дзяцей шаптаў сваім гартэнзіям “расці вялікай і прыгожай, каб радаваць нас”. Калі апошняя лунка была засыпана, усе разам адступілі на пару крокаў, каб палюбавацца вынікам. Алея яшчэ не квітнее, але ўсім здавалася асаблівай – бо ў яе ўклалі часцінку сваёй любові.


Цяпер кожны год, калі гартэнзіі будуць пакрывацца пышнымі шапкамі кветак, мы будзем успамінаць гэты дзень і ганарыцца тым, што пасадзілі іх сваімі рукамі і разам са сваімі матулямі.
Дырэктар школы цёпла падзякавала ўсім за ўдзел і прапанавала такую акцыю зрабіць добрай традыцыяй: кожны год дадаваць да яе новыя расліны.


Сумесная праца падарыла дзецям і дарослым радасць і добры настрой, а школьны двор стаў яшчэ ўтульней і прыгажэй.

Дар’я БУРАКЕВІЧ,
вучаніца ДУА «Брынёўская сярэдняя
школа», фота з архіву ўстановы.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные