На Петрыкаўшчыне прайшла ўрачыстасць з нагоды Дня настаўніка.

Права адкрыць цырымонію віншавання і ўзнагароджання было прадастаўлена намесніку старшыні раённага выканаўчага камітэта Аляксандру Дзягцяру. У сваім звароце да прысутных, Аляксандр Фёдаравіч падкрэсліў, што педагогі Петрыкаўшчыны паспяхова спраўляюцца з адказнай місіяй – выхаваннем і навучаннем маладога пакалення, фарміруючы будучыню нашага краю.
За добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм прадстаўнік улады ўручыў Ганаровыя граматы Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце УА “Петрыкаўскае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу №1 лёгкай прамысловасці” Марыі Яўмененка, дырэктару гімназіі г. Петрыкава Людміле Хільман, настаўніку Мышанскай сярэдняй школы Аляксандру Нікіцюку і настаўніку вучылішча закрытага тыпу №1 лёгкай прамысловасці Галіне Навацкай.
Да віншаванняў далучыўся і раённы Савет дэпутатаў. Ганаровыя граматы за прафесійныя дасягненні атрымалі Галіна Беластоцкая – Петрыкаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, Таццяна Марчанка – метадыст Петрыкаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета, Вольга Туравец – Ляскавіцкая сярэдняя школа.
Са словамі прывітання да калег звярнулася выконваючы абавязкі начальніка аддзела адукацыі, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама Таццяна Шпак. Аратар адзначыла асаблівую адданасць педагогаў Петрыкаўшчыны абранай справе. У гэты дзень заслужаныя ўзнагароды атрымалі лепшыя з лепшых. Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама былі ўручаны Андрэю Лосеву – Курыціцкая сярэдняя школа, Галіне Несцярэні – гімназія г.Петрыкава, Івану Тураўцу – Ляскавіцкая сярэдняя школа і Наталлі Шарнацкай – сярэдняя школа №2 г.Петрыкава.
Важным момантам стала цырымонія ўручэння Ганаровых грамат аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама. Гучныя апладысменты ў зале не змаўкалі, калі на сцэну падымаліся 26 педагогаў – сапраўдны гонар раёна, людзі, якія сваёй працай штодня даказваюць вернасць педагагічнай прафесіі.
З прывітальным словам да прысутных звярнулася старшыня раённага камітэта Прафсаюза Тамара Басюк. Лідар арганізацыі сардэчна павіншавала калег з прафесійным святам, падкрэсліўшы важную ролю педагога ў фарміраванні будучыні нашай краіны. Выступленне Тамары Мікалаеўны выклікала ў зале шквал апладысментаў і стала працягам цырымоніі ўзнагароджання.
За актыўнае садзейнічанне прафсаюзнаму руху і рэалізацыю праграм яго дзейнасці Ганаровай граматай Гомельскага абласнога камітэта Прафсаюза былі ўзнагароджаны Алена Панамарэнка – дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Петрыкава і Алена Кандрашонак – Брынёўская сярэдняя школа. Падзякі абласнога камітэта атрымалі Ірына Бокава – Курыціцкая сярэдняя школа, Надзея Туравец – Конкавіцкая сярэдняя школа і Яніна Яцка – дзіцячы сад №7 г.Петрыкава. Таксама шэраг педагогаў раёна былі адзначаны Падзякамі Петрыкаўскага раённага камітэта Прафсаюза.
Свята стала пляцоўкай і для ўшанавання маладых талентаў. На сцэну былі запрошаны пераможца раённага конкурсу маладых педагогаў “Да вяршынь майстэрства-2026” Уладзіслава Козік і яе настаўнік Таццяна Заяц з ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Петрыкава”. Заслужаныя ўзнагароды ім уручыў загадчык Петрыкаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Аляксандр Барэлка.
Па добрай традыцыі, асаблівыя словы падзякі гучалі ў адрас ветэранаў педагагічнай працы, людзей, якія стаялі ля вытокаў адукацыйнай сістэмы раёна
З цёплымі словамі глыбокай удзячнасці да прысутных звярнулася старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Галіна Казак. Лідар раённага жаночага руху падкрэсліла: настаўнікі Петрыкаўшчыны – гэта залаты фонд нашага краю, людзі, на якіх трымаецца будучыня краіны. Асаблівая ўвага была нададзена актывісткам жаночага руху. За актыўную грамадзянскую пазіцыю, ініцыятыўнасць і адданасць ідэям БСЖ каштоўнымі падарункамі былі адзначаны самыя актыўныя старшыні першасных арганізацый.
Атмасфера, якая панавала ў зале, была па-сапраўднаму цёплай. Канферэнцыя ператварылася ў сапраўднае свята талентаў: на сцэну выходзілі педагогі, выхаванцы, якія дэманстравалі свае музычныя здольнасці. Упрыгожваннем урачыстасці стала выступленне папулярнага маладзёжнага вакальнага дуэта “DVOE”. Энергія, драйв і выдатны вакал артыстаў падарылі прысутным мора станоўчых эмоцый і сталі яркім фінальным акордам святочнай праграмы.
Са святам, дарагія педагогі Петрыкаўшчыны! Гэта дата блізкая кожнаму беларусу, бо ў жыцці кожнага з нас быў Настаўнік, які навучыў не толькі пісаць і лічыць, але і быць Чалавекам.


Святлана СОБАЛЕВА, фота Марыі ТАМКО.

Больш фота на https://vk.ru/album-126546842_311915018

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные