Калі душа спявае

0
29

Творчасць не ведае ўзросту: нашы землякі прывезлі з юбілейнага рэгіянальнага фестывалю Дыплом I ступені і шчырыя эмоцыі.

У мінулыя выхадныя Лоеў стаў цэнтрам творчасці людзей старэйшага пакалення. Тут прайшоў 10-ы рэгіянальны фестываль “Спадчына” – падзея, якая адбылася ў рамках Нацыянальнай стратэгіі “Актыўнае даўгалецце – 2030” і была прымеркавана да Года беларускай жанчыны.

Гасцямі і ўдзельнікамі свята сталі наведвальнікі аддзялення комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі Петрыкаўскага ТЦСАН.

– Гэта было ярка і вельмі натхняльна! Прадстаўнікі нашага раёна выклікалі сімпатыі на лоеўскай зямлі і прывезлі заслужаную ўзнагароду, – падзялілася ўражаннямі кіраўнік і арганізатар петрыкаўскай дэлегацыі Лілія Салавей. – У намінацыі “Песня сагравае сэрца” раён прадставіла Галіна Лазурына, якая выканала песню аўтара музыкі і тэксту Юліі Быкавай “Куточак Беларусі”. Вынік – дыплом I ступені.

Таксама ў намінацыі “Шчырае слова пра жанчыну” Галіна Іванаўна прачытала верш Янкі Купалы “Жняя”. У намінацыі “Танцавальны серпанцін” з танцам “Кумушкі” выступалі Алена Семяніцкая, Марыя Браім, Ірына Купрэй і Святлана Андрук. Іх нумар суправаджаўся шчырымі апладысментамі і станоўчымі эмоцыямі прысутных.

Лілія Міхайлаўна адзначыла, што акрамя творчых нумароў, валанцёры “сярэбранага” ўзросту прынялі ўдзел у тэматычнай выставе, годна прадставіўшы вырабы, зробленыя сваімі рукамі наведвальнікамі аддзялення.

Віншуем землякоў з яркімі выступленнямі і перамогай!

Несумненна, такія сустрэчы дораць не толькі творчае натхненне, але і даказваюць: жыццёвая энергія і талент не маюць узросту. Сэрцы, напоўненыя дабром і песняй, заўсёды б’юцца ва ўнісон!

Падрыхтавала Святлана СОБАЛЕВА,
фота з архіва Петрыкаўскага ТЦСАН.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные