Паважаныя жыхары Петрыкаўшчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
7 лістапада – знамянальная дата ў летапісе многіх народаў. Кастрычніцкая рэвалюцыя адкрыла новую эпоху ў развіцці чалавецтва, увасобіла такія асноватворныя прынцыпы, як права нацый на самавызначэнне, павага да людзей працы, сацыяльная справядлівасць.
З імем Кастрычніцкай рэвалюцыі мы звязваем шматлікія перамогі, здзяйсненні і працоўныя дасягненні беларусаў, якія і сёння працягваюць заставацца прадметам асаблівага гонару. Сёння наша краіна ўпэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця.
Няхай гэта свята будзе напамінам пра высокія ідэалы і высакародныя мэты, прымусіць кожнага з нас яшчэ раз задумацца пра пройдзенае і будучае, дапаможа прыйсці да згоды, узаемапавагі і стварэння.
Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту.

Яўгеній ШКРОБАТ, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные