У рамках Тыдня бацькоўскай любові прадстаўнікі раённай арганізацыі РГА ”Белая Русь” наведалі Капаткевіцкую ўчастковую бальніцу.

Галоўная мэта візіту – падтрымка і ўвага да людзей, якія маюць патрэбу ў штодзённым клопаце.
Старшыня раённай арганізацыі Святлана Блінец павіншавала калектыў медыцынскай установы і пацыентаў палат сястрынскага догляду з пачаткам светлага і душэўнага тыдня.
– Тыдзень бацькоўскай любові – гэта час, калі асабліва востра адчуваецца, наколькі важная падтрымка і клопат. Мы выказваем словы ўдзячнасці людзям, якія штодзённа праяўляюць міласэрнасць і чуласць да тых, хто мае патрэбу ў дапамозе. Няхай гэтыя падарункі і цёплыя словы стануць шчырай падзякай за вашу нялёгкую працу, – адзначыла Святлана Міхайлаўна.
Падчас візіту госці ўручылі калектыву і пацыентам салодкія падарункі і сродкі асабістай гігіены, неабходныя для паўсядзённай працы. Прыемным сюрпрызам стаў новы тэлевізар, які, безумоўна, дапаможа зрабіць вольны час пацыентаў больш цікавым і разнастайным.
Асаблівую атмасферу свята стварыла канцэртная праграма, падрыхтаваная артыстамі Капаткевіцкага гарадскога дома культуры. Музычныя нумары падарылі ўсім прысутным выдатны настрой і масу станоўчых эмоцый.
Няхай клопат і ўвага заўсёды будуць побач з тымі, хто мае ў гэтым патрэбу!


Марыя ТАМКО.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные