На падставе артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года № 154-З “Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладаванні Рэспублікі Беларусь” Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе грамадзянам аб пачатку правядзення грамадскага абмеркавання аб планаваным змяненні межаў горада Петрыкава і Петрыкаўскага сельсавета Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці.
Для прывядзення межаў горада Петрыкава ў адпаведнасць з распрацаваным і зацверджаным Генеральным планам, у мэтах далейшай распрацоўкі дэталёвага плана мікрараёна жылой забудовы “Паўночны-3”, масіваў сядзібнай забудовы ў раёне “Яніна” і па вуліцы Муляроўская ў горадзе Петрыкаве неабходна:
– уключыць у мяжу г.Петрыкава зямельныя ўчасткі агульнай плошчай 35,83 га, выключыўшы іх з межаў Петрыкаўскага сельсавета;
– выключыць з мяжы г.Петрыкава зямельныя ўчасткі агульнай плошчай 53,83 га і ўключыць іх у межы Петрыкаўскага сельсавета.
Інфармацыя аб зямельных участках, якія плануецца
ўключыць у межы г.Петрыкава:
Запланаваная для ўключэння ў мяжу горада тэрыторыя агульнай плошчай 35,83 га размешчана ў асноўным у паўночнай частцы г. Петрыкава ў раёне мікрараёна “Паўночны” часткова прадстаўлена сельскагаспадарчымі землямі сельскагаспадарчага прызначэння СУП “Палессе – Аграінвест” плошчай 25,52 га; землямі пад забудовай плошчай 3,24 га; землямі пад павярхоўнымі воднымі аб’ектамі (каналы) плошчай 1,43 га; землямі пад дарогамі плошчай 1,91 га. Таксама ў межы г.Петрыкава ўключаюцца землі пад дарогамі плошчай 1,81 га, размешчанымі ў раёне вуліц Муляраўская і Маладзёжная, землі пад драўняна-хмызняковай расліннасцю плошчай 1,07га і іншыя землі на плошчы 0,85 га.
Гэтыя землі агульнай плошчай 35,83 га будуць выключаны з межаў Петрыкаўскага сельсавета.
Інфармацыя аб зямельных участках, якія плануецца
выключыць з граніцы г.Петрыкава:
Тэрыторыі для выключэння з мяжы горада размешчаны ў заходняй частцы Петрыкава. Агульная плошча зямельных участкаў, якія выключаюцца з граніц горада, складае 53,83 га, у тым ліку ворныя сельскагаспадарчыя землі СУП “Палессе-Аграінвест” плошчай 28,16 га; лясныя землі плошчай 8,67 га; землі пад драўняна-хмызняковай расліннасцю плошчай 13,29 га і іншыя землі плошчай 3,71 га.
Зямельныя ўчасткі, выключаныя з межаў г.Петрыкава, будуць уключаны ў межы Петрыкаўскага сельсавета.
Грамадзяне ў сферы адміністрацыйна-тэрытарыяль-нага ўладкавання маюць права выказваць меркаванні па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання, уносіць прапановы аб утварэнні, аб’яднанні і скасаванні адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак, устанаўленні і змяненні іх граніц.
Дадзеная інфармацыя размешчана таксама на сайце Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта: http://petrikov.gomel-region.by/ru у раздзеле “Грамадскія абмеркаванні”.
Азнаёміцца з планам змянення межаў горада Петрыкава і Петрыкаўскага сельсавета, а таксама атрымаць больш дэталёвую інфармацыю па гэтых пытаннях можна ў аддзеле землеўпарадкавання Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта.
Кантактная асоба: начальнік аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Будовіч-Ярмак Надзея Міхайлаўна, тэлефон 8-02350-2-90-26.
Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт просіць грамадзян у тэрмін да 7 снежня 2026 года выказаць сваё меркаванне па пытанні змены межаў горада Петрыкава і Петрыкаўскага сельсавета.
Прапановы прымаюцца ў пісьмовым выглядзе на адрас: 247912, горад Петрыкаў, вуліца Юрыя Гагарына, 15 і на электронную пошту Е-mail: office@petrikov.gov.by.




