Сёння сярэдняя школа №1 горада Петрыкава стала цёплым і гасцінным домам для выхаванцаў Петрыкаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Ужо не першы год дзеці з асаблівасцямі ў развіцці наведваюць дадзеную ўстанову адукацыі, і кожная сустрэча становіцца сапраўдным святам. Важную ролю ў гэтым узаемадзеянні адыгрываюць валанцёры першай гарадской школы. Юнакі і дзяўчаты з’яўляюцца не проста памочнікамі работнікам Цэнра, а сапраўднымі сябрамі для яго выхаванцаў.
Першая частка сустрэчы прайшла ў спартыўнай зале, дзе была праведзена спартландыя. Валанцёры і навучэнцы Цэнтра добра ведаюць адзін аднаго, таму тут была не толькі радасць сустрэчы, але і жаданне прадэманстраваць свае здольнасці. У кожным спаборніцтве адчувалася атмасфера падтрымкі і сяброўства. Навучэнцы Цэнтра з задавальненнем паказвалі свае навыкі, а прысутныя шчыра радаваліся кожнаму іх дасягненню. На прыканцы мерапрыемства выхаванцам Цэнтра сярэдняя ўстанова адукацыі перадала набор кегляў.









Наведванне выхаванцамі раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі першай гарадской школы атрымалася сапраўды памятным! Для гасцей была арганізаваная экскурсія, падчас якой дзеці пазнаёміліся з жыццём школы. Асаблівым момантам стала наведванне бібліятэкі і актывай залы: менавіта там выхаванцы Цэнтра разам з валанцёрамі “Школы Міра” паўдзельнічалі ў флэшмобе, ствараючы асаблівую атмасферу сяброўства і даверу.
– Такія выхады для дзяцей нашага Цэнтра маюць вялікае значэнне. Зносіны з вучнямі іншых школ дапамагаюць выхаванцам сацыялізавацца ў грамадстве. Гэта дае ім магчымасць прадэманстраваць, чаму яны навучыліся, паказаць свае сілы і ўменні. Такога роду сустрэчы ўмацоўваюць іх упэўненасць у сабе і пашыраюць кола зносін, — адзначыла дырэктар Петрыкаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання Наталля Мяшкова.
Сённяшняя падзея стала яскравым прыкладам таго, як агульная справа можа аб’ядноўваць людзей, незалежна ад іх асаблівасцей. Усе ўдзельнікі адчувалі сябе часткай адной дружнай супольнасці.















