Атамны турызм

0
178

На гэтым тыдні ў інтэрнэце “завірусілася” навіна: Літва прадае экскурсіі па руінах уласнай энергетычнай незалежнасці.

Сярод каментарыяў нямала з’едлівых, іранічных, і разам з тым надзвычай праўдзівых: “на закрытай Ігналінскай АЭС у Літве вырашылі зарабляць хаця б на турыстах”. Не хаваецца і кошт экскурсіі на АЭС, спыненую яшчэ ў 2009 годзе, і ён сапраўды здзіўляе: чатырохгадзінная экскурсія для групы з 10 чалавек – 1500 еўра.
У кампаніі Altra тлумачаць: гэта, маўляў, не масавы турызм, аб’ект складаны, яго дэмантуюць, таму ўсё дорага. У кошт уключылі літаральна ўсё – ад работы службы аховы да адміністрацыйных выдаткаў. Прасцей кажучы, наведвальнікам прапануюць аплаціць утрыманне таго, што краіна не змагла ні захаваць, ні эфектыўна выкарыстоўваць.
Як вядома, Ігналінскую АЭС закрылі не таму, што яна была неэфектыўнай, а таму што так запатрабавалі ў Брусэлі. Літва добраахвотна адмовілася ад стратэгічнай крыніцы энергіі, а ўзамен, па словах жыхароў краіны, атрымала, без перабольшання, ганебную залежнасць, сведчаннем якой сталі рост коштаў і вечныя “еўрапейскія кампенсацыі”, якіх, і гэта не сакрэт, не хапае нават на нармальны дэмантаж АЭС.
Як вынік – сімвал страчанага суверэнітэту падаюць як турыстычны атракцыён, па цане, недаступнай для большасці звычайных людзей.
Ёмісты і змястоўны каментарый аднаго з карыстальнікаў сеткі інтэрнэт надзвычай праўдзіва перадае саму сутнасць сітуацыі з атамнай станцыяй: “Ігналінскую АЭС улады Літвы ператварылі ў музей памылак, за ўваход у які трэба заплаціць па еўрапейскіх тарыфах”.
Сапраўды, Ігналінская АЭС стала наглядным прыкладам таго, як палітычныя рашэнні, прынятыя пад знешнім ціскам, абарочваюцца эканамічнымі стратамі для краіны і яе грамадзян.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о