У аб’ектыве неабыякавых землякоў – чарговы факт службовай халатнасці, якая можа каштаваць камусьці здароўя ці нават жыцця.
Па Першамайскім завулку, паблізу з адміністратыўным будынкам ДП “Петрыкаўскі ражылкамгас”, назіраецца аварыйная карціна: люк цалкам праваліўся ў калодзеж. Прычына аказалася простай і разам з тым недарэчнай – ад часу ці вільгаці ўшчэнт прагніў вобад, які павінен быў трымаць гэтую цяжкую канструкцыю.
Цяпер на зялёнай зоне завулка зеўрае небяспечная пастка. Спадзяемся, што адказныя службы аператыўна адрэагуюць на сігнал, не чакаючы наступстваў, і неадкладна выправяць сітуацыю. Здароўе і бяспека людзей не павінны залежыць ад чужой нядбайнасці.
В.МІКАЛАЕВА, фота аўтара.





