На тэрыторыі турыстычнай базы ў Дарашэвічах Нацыянальнага парку «Прыпяцкі» сёння ўрачыста распачаўся Адкрыты конкурс-пленэр драўлянай скульптуры «Ажыўшая даўніна». Творчае мерапрыемства праходзіць ужо ў 6-ты раз, тры з якіх гасціннай пляцоўкай для майстроў становіцца нацпарк «Прыпяцкі».

На конкурс завіталі творцы з Гомеля, Добруша, Камянца, Івянца, Слуцку. З гонарам адзначым, што сярод удзельнікаў, многія з якіх маюць званне народнага майстра Беларусі, ёсць і наш зямляк — ураджэнец вёскі Міхедавічы Аляксандр Кніга, якому мы ўжо прысвячалі матэрыял «Скульптура з мясцовым каларытам».

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о