Жыхары вёскі Галубіца сёння адзначаюць Дзень вёскі!

0
70

Літаральна праз некалькі хвілін распачнецца ўрачыстая частка мерапрыемства. Свята толькі пачынаецца — наперадзе многа цікавага. Сачыце за нашымі навінамі!

Урачыстасць адкрыў старшыня Галубіцкага сельскага Савета Уладзімір Аляксандраў. Уладзімір Уладзіміравіч павіншаваў прысутных са святам, падзякаваў за сумесную працу, узаемадзеянне з органамі мясцовага самакіравання, разуменне і адказнасць у вырашэнні агульных задач. Таксама жыхары і госці сабраліся каля помніка ахвярам Вялікай Айчыннай вайны, каб аддаць даніну памяці і ўдзячнасці абаронцам Айчыны.

З прывітальным словам да прысутных выступіў намеснік старшыні раённага Савета Дэпутатаў Віталій Макарэвіч, які выказаў вяскоўцам удзячнасць за любоў да роднага краю, за клопат аб яго добраўпарадкаванні, за захаванне мясцовай гісторыі.

На свяце вёскі са сцэны прагучала шмат віншаванняў, цёплых слоў у адрас лепшых па прафесіі, ветэранаў педагагічнай працы, лепшых работнікаў сельскай гаспадаркі, культуры.

На свяце вёскі фестываль фарбаў падарыў дзецям яркія ўражанні і незабыўныя эмоцыі!

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о