Займаем чаргу ў сад: лёгка і хутка

0
472

Займаем чаргу ў сад:  лёгка і хутка

Нагадваем татам і мамам дзетак, якія збіраюцца адправіцца ў дзіцячы садок: паставіць на ўлік дзіця ў мэтах атрымання ім дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі і атрымаць накіраванне ў дзіцячы садок можна ў раённым выканаўчым камітэце.
Для пастаноўкі на ўлік грамадзяніну неабходна звярнуцца ў службу “адно акно”, падаўшы наступныя дакументы:
– пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка дзіцяці;
– пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці.
Гэтая працэдура ажыццяўляецца бясплатна і на працягу 1 працоўнага дня.
Рэжым работы службы “адно акно” райвыканкама: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца – з 8 гадзін да 17 гадзін 30 хвілін, перапынак на абед з 13 да 14 гадзін; серада – з 8 да 20 гадзін, перапынак на абед з 13 да 14 гадзін; субота з 9 да 13 гадзін; выхадны дзень – нядзеля і святочныя дні.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць, патэлефанаваўшы па нумары тэлефона 2-85-88 ці на короткі нумар 142.

Галіна КАЗАК,
па інфармацыі службы “адно акно”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о