Завулак у цемры

0
508

На лінію “ПН” паступіў зварот ад грамадзян аб адсутнасці электрычнасці на адным з завулкаў горада.

Праблема тычыцца ўчастка паміж вуліцамі Паўночная і Пясочная, што ў раёне Белкі.
Землякі адзначаюць, што раней асвятленне на дадзеным участку дарогі было, пра што сведчыць ліхтарны слуп, які стаіць пры ўваходзе ў завулак і мае мацаванне для свяцільні. Аднак, па невядомых прычынах, свяцільня адсутнічае, і завулак пагружаецца ў цемру з прыходам вечара. Для параўнання, на аднолькавым па адлегласці ўчастку дарогі, які злучае вуліцы Ленінская і Пясочная, асвятленне прадугледжана і функцыянуе належным чынам.
Праблемны ўчастак актыўна выкарыстоўваецца жыхарамі, і з надыходам цемры перамяшчэнне па ім становіцца сапраўды небяспечным. Людзі вымушаны рухацца практычна навобмацак, што павялічвае рызыку траўмаў і няшчасных выпадкаў.
Мы спадзяемся, што камунальныя службы звернуць увагу на гэты зварот, прымуць неабходныя меры, або дадуць тлумачэнне па сітуацыі.

Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о