Зарастаем, землякі, зарастаем!

0
81

Пытанні навядзення парадку на зямлі ў летні перыяд асабліва актуальныя: калі як не цяпер адрамантаваць і падфартаваць лядашчыя агароджы, дзяцячыя пляцоўкі і малыя архітэктурныя формы, прывесці ў парадак дарогі і прыпыначныя пункты.

Зарастаем, землякі, зарастаем!Нямала важных задач стаіць перад адказнымі службамі ў гэты перыяд.

Да ліку надзённых і актуальных варта аднесці няхай сабе і сезонную, аднак не менш важную тэму – пакос пустазельнай расліннасці. Тым больш? што пытанняў па своечасовым яе выдаленні з нашых вуліц, сквераў, двароў шматпавярховак хапае.

Аб’ект, які днямі трапіў на вочы  нашаму карэспандэнту – трансфарматарная падстанцыя, што знаходзіцца насупраць кацельні па вуліцы Каралёва. Як відаць з фотаздымка, касцы даўно не наведваліся сюды. Мяркуем, што згаданая пабудова выпадковы выпала з поля зроку адказных службаў і ўжо ў бліжэйшы час парадак будзе наведзены.

 

В. МІКАЛАЕВА. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о