19 красавіка на базе фізкультурна-аздараўленчай залы горада Петрыкава запланавана правядзенне ІХ раённай спартакіяды сярод ветэранаў фізічнай культуры і спорту, а таксама прадстаўнікоў сталага ўзросту, неабыякавых землякоў, якія адносяцца да спартыўнай галіны.
Спартакіяда прысвячаецца 10-годдзю ўтварэння пярвічнай арганізацыі БГА “Ветэраны фізічнай культуры і спорту”.
Праграма спаборніцтваў, паважаныя ветэраны, для вас вельмі даступная: шахматы і шашкі, настольны тэніс, дартс – мужчыны і жанчыны, більярд – толькі мужчыны. Узрост удзельнікаў ад 50 год.
Заяўка для ўдзелу прадастаўляецца ў дзень спаборніцтваў да 10.30 гадзін.
Старшыня Першаснай арганізацыі “Ветэраны фізічнай культуры і спорту Петрыкаўскага раёна” просіць старшыняў сельвыканкамаў аказаць садзейнічанне сваім ветэранам спорту ва ўдзеле ў дадзеным мерапрыемстве.
Пачатак спаборніцтваў у 11 гадзін. Перад пачаткам удзельнікаў чакае ўрачыстае адкрыццё спартакіяды.
Інфармацыю можна атрымаць па нумары тэлефона 8-029-379-71-84.
Спаборніцтвы з’яўляюцца адборачным турам да абласной спартакіяды, якая запланавана на 2-3 мая ў абласным цэнтры.
Таксама пераможцаў і прызёраў традыцыйна чакаюць узнагароды.
Усім поспехаў і да сустрэчы!
Аляксей Каюкала.
Фота Марыі ТАМКО.







Оставить комментарий