За што мы дзякуем бацькам?

0
467

Што такое бацькоўская любоў? Гэта асаблівае пачуццё, якое бацькі адчуваюць да сваіх дзяцей. Гэта глыбокая і безумоўная любоў, якую часта апісваюць як наймацнейшую эмоцыю ў свеце. Бацькоўская любоў – аснова здаровай і шчаслівай сям’і і гэта сувязь, якая доўжыцца ўсё жыццё. А зараз уявіце сабе грамадства, дзе існуе іншая думка? Што ў аснове існавання такога саюза – не нараджэнне дзіцяці, гадаванне яго як асобы, паўнавартаснага грамадзяніна нашай краіны, а выключна геданістычны падыход у сваім жыцці? Уявіць такое страшна. Сёння мы звярнуліся да нашых чытачоў,  якія з’яўляюцца прыкладам для пераймання, з пытаннем, за што яны больш за ўсё  дзякуюць сваім бацькам?  

За што мы дзякуем бацькам?

Святлана ЖУКАВЕЦ, загадчык філіяла “Галубіцкі СДК”:
– Па прышэсці такога вялікага часу, калі я ўжо і сама не толькі маці але і бабуля, шчыры дзякуй хачу сказаць бацькам за тое, што яны падарылі мне жыццё. А яшчэ за шчаслівае дзіцянства. Сёння ўпэўнена, што чым шчаслівей будзе дзяцінства, тым мацней будзе “зараджана батарэйка” і тым лепш чалавек пражыве астатняе жыццё. Менавіта так і я гадавала сваіх сямёра дзяцей, многія з якіх і самі сталі бацькамі. Для нас сям’я мае асноўнае значэнне.
Я нарадзілася ў Твярской вобласці, маці – медсястра, бацька – аграном. Абодва занятыя ўвесь час людзі. Але пытанню нашай адукацыі яны надавалі вялікае значэнне. Ужо з маленства я наведвала розныя творчыя гурткі, музычную школу. Вялікая ўвага надавалася майму культурнаму асяроддзю, таму я ўвесь час наведвала тэатральныя спектаклі, цыркавыя прадстаўленні і музычныя вечары. Усё гэта паўплывала і на маё далейшае жыццё і выбар прафесіі. У маім жыцці было ўсё самае лепшае, за што я і па сёння дзякую сваім бацькам. Гэтую духоўную спадчыну я передала сваім дзецям.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о