За межамі ўрокаў

0
321

Мы, вучні, настолькі прывыклі бачыць настаўнікаў толькі ў адным вобразе: у дзелавым адзенні, са стосам сшыткаў і дакументаў у руках, строгім позіркам, які імгненна можа ўціхамірыць шумны клас. Толькі трэба ведаць, што за такой строгасцю хаваецца шчырае пачуццё навучыць нам, няўрымслівых вучняў, нечаму вельмі важнаму.
Настаўнікі такія ж людзі, як і ўсе астатнія, яны таксама маюць свае хобі. Сёння я вырашыла даведацца ў педагогаў гімназіі, чым яны захапляюцца ў вольны ад работы час.

За межамі ўрокаўВольга ЖУКАВЕЦ, настаўнік англійскай мовы:
– Я вельмі люблю сваю работу, але трэба ўмець знаходзіць час для сябе і свайго хобі, таму апроч працы ў гімназіі, захапляюся веласпортам. Людзі катаюцца на ровары з розных прычынаў, у кожнага чалавека свае матывы для гэтага. У мяне таксама яны ёсць.
Напрыклад, катанне на веласіпедзе з’яўляецца выдатнай формай фізічнай актыўнасці. Веласіпед – зручны і экалагічна чысты сродак перамяшчэння.
Веласіпедная язда прыносіць мне задавальненне і з’яўляецца выдатным спосабам правесці час на адкрытым паветры. Як правіла, езджу ў вяснова-летні вячэрні час. Любуюся прыродай, шмат над чым разважаю.
Кірунак у мяне амаль што аднолькавы з года ў год. А яшчэ рэгулярнай веласіпеднай яздой умацоўваю здароўе і паляпшаю агульнае самаадчуванне.

 

За межамі ўрокаўАляксандр Чычыкайла, настаўнік біялогіі:
– Маё хобі звязана з займальнай і практычнай біялогіяй. Я займаюся пчалярствам, бо гэта цікавы працэс, а таксама хачу атрымліваць мёд і іншыя прадукты пчалярства для свайго асабістага спажывання. Гэта хобі займальнае і задавальняючае, яно дазваляе мне атрымаць асалоду ад практычнай дзейнасці, палепшыць свае навыкі ўзаемадзеяння з прыродай.
Займаюся пчалярствам, бо гэта дапамагае палепшыць настрой. Узаемадзеянне з пчоламі і праца з імі прыносяць радасць і супакаенне, што ўплывае на мой агульны стан і настрой. Акрамя таго, занятак пчалярствам – гэта яшчэ і спосаб рэлаксацыі і адцягнення ад паўсядзённых клопатаў і стрэсу.

 

 

За межамі ўрокаўАнастасія Галавач, настаўнік англійскай мовы:
– З дзяцінства ў мяне было два асноўныя хобі, якія былі цесна звязаныя паміж сабой: макіяж, прычоскі і англійская мова.
Бацькі заўсёды падтрымлівалі мяне. З цягам часу мае дзіцячыя захапленні перараслі ў нешта больш сур’ёзнае.
Дзякуючы захапленню ангельскай я без праблем паступіла ў лінгвістычны ўніверсітэт. Будучы студэнткай, наведвала базавыя курсы па прычосках, і майстар-класы ў самых запатрабаваных стылістаў краіны. Так я і стала візажыстам і майстрам па прычосках.
Сёння я безумоўна шчаслівы чалавек, які мае дзве запатрабаваныя спецыяльнасці. У вольны час раблю людзей прыгажэйшымі, а ў працоўны – выкладаю англійскую і не збіраюся кідаць ніводны з выбраных заняткаў.

Анастасія ГАНЧАРЭНКА,
вучаніца 11 класа гімназіі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о