Уручэнне партфеляў навучэнцам у рамках рэспубліканскай акцыі “Збяром партфель першакласніку” працягваецца.
Сёння калектыў Петрыкаўскага рудаўпраўлення «Беларуськалій» напярэдадні Дня ведаў завітаў у госці да навучэнцаў Петрыкаўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення з падарункамі.
Дзецям уручылі партфелі з усімі неабходнымі прыналежнасцямі да школы. Падарункі на гэтым не скончыліся. Яшчэ дзеці атрымалі цікавыя пазнавальныя настольныя гульні, канстуктары, кнігі.
Н. ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара
Оставить комментарий