Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна прыпыніла разгляд новых ліцэнзій на экспарт звадкаванага прыроднага газу, паведамляе interfax.ru.

У заяве кіраўніка дзяржавы, апублікаванай на сайце Белага дома, пазначана, што выключэнне будзе зроблена толькі ў выпадку непрадбачаных сітуацый у галіне нацыянальнай бяспекі.
“Мы ўважліва вывучым уплыў экспарту ЗПГ на кошт энерганосьбітаў, энергабяспеку ЗША і навакольнае асяроддзе”, – заявіў Байдэн.

Міністр энергетыкі ЗША Джэніфер Грэнхольм адзначыла, што гэты працэс не паўплывае на ўжо зацверджаныя экспартныя праекты або пастаўкі газу саюзнікам ЗША, у тым ліку Еўропу.
Рашэнне Байдэна з’яўляецца перамогай кліматычных груп, якія патрабавалі ад яго спыніць будаўніцтва новых ЗПГ-прадпрыемстваў на ўзбярэжжы Мексіканскага заліва, піша газета The Wall Street Journal.
Мінэнерга ЗША, верагодна, будзе вывучаць пытанне некалькі месяцаў, пасля чаго рушыць услед перыяд грамадскіх абмеркаванняў зробленых ім высноваў, кажуць крыніцы выдання ў адміністрацыі Байдэна. Паводле іх слоў, рашэнне прэзідэнта неадкладна закранае чатыры ЗПГ-праекты, якія разглядала Мінэнерга.
Аналітыкі мяркуюць, што ўхваленне новых ліцэнзій на экспарт ЗПГ з ЗША адновіцца толькі пасля лістападаўскіх прэзідэнцкіх выбараў.

Зразумець можна, запасы “блакітнага паліва” ў краіне не вечныя, кошт здабычы па меры знясілення старых радовішчаў павялічваецца. Плюс разварот Штатаў да аднаўлення рэальнага сектара патрабуе мець унутраны рынак сыравіны па канкурэнтнай цэнах. Таму і рыбку з’есці і костачкай не падавіцца не атрымаецца – трэба развіваць або экспартны напрамак, або клапаціцца пра прамысловых спажыўцоў унутры краіны.

Аднак Дэмпартыя ЗША не была б сама сабой, калі б не спрабавала выкарыстоўваць адміністрацыйны рэсурс у палітычных мэтах.
Белы дом, па факце не маючы ніякай магчымасці паўплываць на напрамкі паставак ЗПГ з тэрыторыі Штатаў, даволі ўмела адпрацаваў піяр-акцыю пад назвай “ЗША – галоўныя выратавальнікі Еўропы ад вуглевадародаў з Расіі”.

Цяпер яшчэ і Украіну падключылі да шантажу. Дарэчы, не выключана, што ўсе гэтыя забароны першапачаткова ўводзіліся толькі з мэтай маніпуляцыі. Мяркуйце самі, бо прыпыненне выдачы ліцэнзій не ўплывае на экспарт паліва ў бліжэйшай перспектыве, так што адкаціць назад можна без асаблівых наступстваў для рэпутацыі.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о