Благавешчанне – гэта найважнейшая Евангельская падзея, якая заключалася ў абвяшчэнні Арханёлам Гаўрыілам Дзеве Марыі Бажэственнай волі аб Нараджэнні ад Яе Збавіцеля свету і Яе згодай ў адказ стаць Маці Бога па чалавечай натуры. Двунадзесятае Царкоўнае Свята прысвечана гэтай падзеі і ўрачыста адзначаецца вернікамі штогод 7 красавіка па новым стылі.
Назва свята паказвае на нейкую асаблівую “радасную вестку”, якую не чулі раней і якая прагучала аднойчы ў сусветнай гісторыі. Гэтым і тлумачыцца адсутнасць у свята ўдакладняючага сэнс падзагалоўка і вымаўляецца адно толькі слова “Благавешчанне”. Мы не баімся быць няправільна зразуметымі, бо “радасных вестак” было шмат, але Благавешчанне адбылося толькі аднойчы.
Дзева Марыя адпавядала па паходжанні тым умовам, паводле якіх Спасіцель свету, Хрыстос, павінен быў стаць ад роду Давіда. Яна як ніхто іншы адпавядала духоўна-маральным патрабаванням, неабходным для выканання гэтай місіі. Марыя пераўзыходзіла сваёй набажнасцю не толькі ўсіх жонак, але і наогул усіх людзей, якія калі-небудзь існавалі. Гасподзь убачыў у Дзеве Марыі Непарочную Праведніцу, вартую стаць Маці Бога і паведаміў аб надыходзячым Увасабленні ад Яе Бога Слова праз Арханёла Гаўрыіла. Магчымасць Нараджэння Збавіцеля свету залежала ў той момант ад таго, ці захоча, абраная Богам Марыя прыняць прапанаваную ролю. Жадаючы быць благаславеннай паміж дзевамі, Яна збянтэжылася, калі Арханёл ясна і прама сказаў, што Яна народзіць Сына, імя Якога будзе Ісус. Але калі Арханёл растлумачыў ёй, што Яе дзявоцтва не будзе парушана гэтым нараджэннем, што Яна застанецца Нявестай Адзінага Бога і будзе аддадзена толькі Богу, толькі пасля гэтага Дзева Марыя пагадзілася.
Так Гасподзь чакае і нашай згоды, і без нашай волі Ён нічога не робіць з намі. Гасподзь нікога ніколі не прымушае нешта зрабіць, а дае чалавеку самому прымаць усе рашэнні. Мы выбіраем словы і ўчынкі самі і самі нясем адказнасць за свае словы і дзеянні на працягу ўсяго нашага жыцця, таму што Гасподзь надзяліў кожнага чалавека дарам свабоднай волі. Без гэтай свабоды мы не маглі б удасканальвацца і духоўна ўзрастаць, а былі б падобныя на кіраваных робатаў.
“Сёння – пачатак нашага выратавання…”, – спяваецца за богаслужэннем свята Благавешчання. Працягам яго стане жыццё Богачалавека Ісуса Хрыста, а завяршэннем – Тайная вячэра, Галгофа, вокліч “Адбылося!”, сыходжанне ў Пекла, Уваскрашэнне і Узнясенне да Айца.
З таго дня, калі Найсвяцейшая Дзева становіцца Божай Маці, у Яе Асобе ўвесь чалавечы род набывае руплівую Заступніцу і Хадайніцу перад Сваім Сынам і Богам. Малітвамі Прасвятой Владычыцы нашай Багародзіцы ды падасць усім нам Гасподзь успрыняць радасць свята і захоўваць яго ва ўсе дні нашага жыцця!
В природе не бывает пустоты
И не бывает пусто наше сердце –
В нём ад иль отраженье красоты.
Зависит лишь от сердца чистоты
Заполнено чем будет наше сердце.
– Всё суета сует, – сказал мудрец, –
И ничего нет нового под солнцем.
Кто будет после: мудрый иль глупец,
Не всё ли нам равно – один конец.
Я видел очень много зла под солнцем.
Но вот спускается на Землю весть
В беседе с чистым Девы сердцем Бога
Устами ангела: – Хвала и честь,
Спасение в Тебе, Мария, есть!
И нет прекрасней в мире диалога.
Святлана ТАРАСЕВІЧ.
Фота Святланы СОБАЛЕВАЙ.
Оставить комментарий