Вандруй. Адчуй. Натхняйся!

0
518

З 5 па 11 чэрвеня 2022 года ў Беларусі праходзіць Рэспубліканская акцыя “Вандруй. Адчуй. Натхняйся”, накіраваная на папулярызацыю ўнутранага турызму.

У акцыі прымаюць удзел турыстычныя аб’екты ўсіх абласцей Беларусі: аграэкася-дзібы, установы культуры, адукацыі, аб’екты харчавання і пражывання, санаторна-курортныя ўстановы, турыстычныя комплексы, экалагічныя паркі, заказнікі, мастацкія і карцінныя галерэі, вытворчыя прадпрыемствы, спартыўныя ўстановы, фізічныя асобы і многія іншыя.

Гасцей чакае насычаная праграма з бясплатнымі экскурсіямі, квэстамі, днямі адчыненых дзвярэй, дэгустацыяй страў нацыянальнай кухні, прэзентацыяй паслуг і спецыяльнымі прапановамі.

Вандруй. Адчуй. Натхняйся!Удзельнікі акцыі Петрыкаўскага раёна – Гісторыка-культурны комплекс “Музей пад адкрытым небам”, ДПУ “Нацыянальны парк “Прыпяцкі”, Музей прыроды, дзяржаўная ўстанова культуры “Петрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей”, аддзел гісторыі нацыянальнага героя дзеда Талаша і партызанскага руху Петрыкаўшчыны, гасцініца “Прыпяць”, дзяржаўнае прадпрыемства “Петрыкаўскі райжылкамгас”, КУП “ДРАЦ “Пціч” і фізкультурна-аздараўленчы комплекс “Прыпяць”.
У акцыі прымуць удзел знакавыя аб’екты грамадскага харчавання Петрыкаўшчыны: рэстаран “Над Прыпяццю” і кафэ “Дом Палешука”, ДПУ “Нацыянальны парк” Прыпяцкі”.
З падрабязным пералікам аб’ектаў, якія ўдзельнічаюць у акцыі, можна азнаёміцца на сайце www.belarustourism. by.

У табліцы ёсць магчымасць адсартаваць аб’екты па вобласці, тыпу арганізацыі, на сайце таксама прадстаўлена кантактная інфармацыя.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о