Аляксандр Фёдаравіч ДЗЯГЦЯР, намеснік старшыні Петрыкаўскага райвыканкама – пра адпачынак на пляжах раёна:
– У гэтым годзе мы правялі вялікую работу на навядзенні парадку і добраўпарадкаванні пляжаў раёна, якіх, нагадаю, у нас чатыры.
Для камфорту адпачываючых устанавілі больш за 50 адзінак абсталявання, у тым ліку 12 ценявых навесаў, 4 кабінкі для перапранання, 3 лаўкі, 12 урн. Не засталіся без увагі і аматары актыўнага адпачынку. Так, на першым гарадскім пляжы і на пляжы ў гарадскім пасёлку Капаткевічы з’явіліся 2 адзінкі спартыўнага абсталявання – валейбольныя пляцоўкі. Спартыўныя пляцоўкі карыстаюцца вялікім попытам у школьнікаў і моладзі.

Для падтрымання на належным узроўні санітарнага стану ў месцах масавага адпачынку землякоў, на пастаяннай аснове ажыццяўляецца вываз смецця, касьба, санітарныя рубкі, уборка сухастою. На ўсіх пляжах устаноўлены біяпрыбіральні.
Акрамя таго, для бяспечнага адпачынку арганізавана работа выратавальнікаў.
Нам важна, каб адпачынак на пляжах Петрыкаўшчыны быў для жыхароў і гасцей раёна прыемным, камфортным і бяспечным.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о