Паважаныя землякі!
Патрыятызм кожнага чалавека непарыўна звязаны з трапяткімі, паважлівымі адносінамі да дзяржаўных сімвалаў сваёй краіны. Без гэтага няма грамадзяніна, няма і дзяржавы.
Сёння дзяржаўныя сцяг, герб і гімн аб’ядноўваюць нас у адну вялікую сям’ю, напаўняючы сэрцы гонарам за прыналежнасць да народа з багатай гісторыяй і выдатнай будучыняй.
Няхай гэтае свята яшчэ мацней згуртуе ўсіх нас, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці кожнага грамадзяніна за краіну і гатоўнасці самааддана працаваць дзеля росквіту малой радзімы.
Моцнага ўсім здароўя, поспехаў, шчасця, радасці і дабрабыту!
Аляксандр КОХАН, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў.
Оставить комментарий