Дарожныя знакі адыгрываюць важнае значэнне ў арганізацыі дарожнага руху.
Іх роля ўзмацняецца перад асабліва небяспечнымі месцамі, напрыклад, чыгуначным пераездам. Такі ўчастак патрабуе павышанай увагі як ад вадзіцеляў, так і ад пешаходаў.
З нядаўняга часу шчыт з дарожнымі знакамі каля чыгуначнага пераезду “Бобрыч” у населеным пункце Аголіцкая Рудня не выконвае ўскладзеных на яго функцый з прычыны паломкі (на фота). У кожным з трох знакаў, якія аказаліся на зямлі, закладзена важная для насельніцтва інфармацыя.
Работы па аднаўленні зламанага знака павінны быць праведзены ў самы кароткі час, бо пры набліжэнні да месца скрыжавання аўтадарогі і чыгуначных шляхоў дадзеныя знакі здольныя прадухіліць аварыі і выратаваць жыцці.
Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.
Оставить комментарий