Увага на ўнутраную рэкламу аб’ектаў гандлю

0
79

У сучасным свеце рэклама суправаджае нас паўсюль. Не стала выключэннем і сфера гандлю.
Інфармацыйныя стэнды ў крамах дазваляюць размяшчаць інфармацыю пра зніжкі, асартымент тавару, што вельмі зручна для насельніцтва. У многіх гандлёвых кропках горада для гэтай мэты ўнутры будынка стаяць пераносныя стэнды і наведвальнікам цікава азнаёміцца з іх зместам. Канечне, калі ёсць што чытаць.
У “Капеечцы” па вуліцы Валадарскага стаіць сучасны міні-стэлаж для інфармацыі. Але пусты. Нядрэнна б было ўбачыць у файлах інфармацыю пра маючыя прапановы для насельніцтва. На маю думку, гэта магло б стаць, свайго роду, піяр-ходам для прыцягнення пакупніка. А так, якую ролю ён адыгрывае на сённяшні дзень? (на фота)
Дарэчы, гады два таму пытанне невыкарыстання стэнду ў дадзенай краме падымалася на старонках раённай газеты. Кіраўніцтва аб’екта, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 630, адрэагавала на крытыку і хутка напоўніла міні-стэлаж інфармацыяй.
Спадзяюся, так будзе і на гэты раз.

Антаніна Смірнова,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о