На гарадской плошчы адбыўся ўрачысты мітынг з нагоды 108-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі.
На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі адміністрацыі раёна на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Верамеевым, супрацоўнікі сілавых структур, актывісты грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, работнікі працоўных калектываў розных пакаленняў.
І няхай сучаснае грамадства па-рознаму ўспрымае гэту святочную дату ў календары, беларусаў аб’ядноўвае гістарычная памяць: мы не перапісваем гісторыю, мы памятаем яе ўрокі і робім усё магчымае, каб лепшыя здабыткі гісторыі краіны памнажаліся новымі поспехамі і працоўнымі дасягненнямі

Чырвоныя гваздзікі як даніна памяці










Оставить комментарий