Дом, дзе жыве шчасце

Так ужо гістарычна павялося на Беларусі, што напярэдадні 7 лістапада ў краіне здаюцца ў эксплуатацыю сацыяльна-значымыя аб’екты. Не стаў выключэннем і Петрыкаў.

 5 лістапада ў мікрараёне “Паўночны” такі працоўны падарунак ад будаўнікоў і кіраўніцтва ААТ “Беларуськалій” атрымалі 16 сем’яў будучых жыхароў шматкватэрнага арэнднага дома, у які і адбылося святочнае, урачыстае засяленне.

Дом, дзе жыве шчасце Дом, дзе жыве шчасце Дом, дзе жыве шчасце Дом, дзе жыве шчасце

Па заказе ААТ “Беларуськалій” дом быў пабудаваны Гомельскім домабудаўнічым камбінатам. Вельмі знакава, што на засяленні навасёлаў прысутнічаў генеральны дырэктар ААТ Гомельскага домабудаўнічага камбіната Уладзімір Фалейчык. Уладзімір Уладзіміравіч у прыветным слове да навасёлаў выказаў упэўненасць, што сцюдзёнымі зімовымі вечарамі з удзячнасцю і добрым словам яны ўспомняць будаўнікоў. Пажадаў зазнаць у новых кватэрах многа шчасця і радасці. Варта зазначыць, што новыя жыльцы атрымалі кватэры з поўнай апрацоўкай. У кожнай кватэры ўсталяваны індывідуальныя газавыя ацяпляльныя катлы, прыборы ўліку вады, электраэнергіі, газавыя лічыльнікі. У будынках адсутнічае смеццеправод, аднак раздзельны збор смецця арганізаваны шляхам усталявання ў двары спецыяльных кантэйнераў. Генеральны дырэктар ААТ “Беларуськалій” Іван Галаваты, віншуючы навасёлаў, падкрэсліў, што па-ранейшаму галоўным у жыцці кожнага чалавека застаецца сям’я, і таму зразумелы клопат кожнага, хто імкнецца забяспечыць яе дабрабыт. Мы дапамагаем у гэтым сваім работнікам, нам важна надаць ім упэўненасці ў заўтрашнім дні. Іван Іванавіч выказаў словы ўдзячнасці будаўнікам, адзначыўшы, што жыллё для гарнякоў і абагашчальнікаў пабудавана раней за шасцімесячны нарматыўны срок, але пры гэтым якасць, як і патрабуецца, была захавана. Ад кіраўніцтва ААТ “Беларуськалій” лепшым будаўнікам былі ўручаны памятныя падарункі.

Жыццё ў навасёлаў павінна быць радасным, бо ім пашчасціла стаць уладальнікамі кватэр у маладым і перспектыўным мікрараёне, які будзе забудоўвацца з улікам патрэб. Да канца года ў мікрараёне будзе здадзены ў эксплуатацыю інтэрнат для іншагародніх работнікаў ГАКа. У будучым годзе плануецца пабудаваць 40-кватэрны жылы дом і дзіцячы сад на 240 месцаў. Генеральны дырэктар ААТ “Беларуськалій” уручыў сімвалічны ключ ад новага дома дзецям-навасёлам, чыім звонкім гоманам у хуткім часе будзе напоўнена наваколле, а вуліца Дружбы стане месцам самых моцных сяброўскіх сувязяў.

Тым больш што перадумовы для ўсяго гэтага ўжо ёсць. Побач з кожным домам уладкаваны паркоўкі на 18 машынамесцаў, каля кожнага пад’езда створана свая велапаркоўка. Цалкам добраўпарадкавана дваровая тэрыторыя. Для дзяцей тут з’явілася пляцоўка з арэлямі, каруселямі, горкамі, пясочніцай, дзіцячым гульнявым комплексам. Для бяспекі дзяцей на пляцоўцы выкарыстана пакрыццё з гумавай пліткі. Паклапаціліся будаўнікі і пра дарослых жыхароў, абсталяваўшы для іх побач з дзіцячай пляцоўкай зону адпачынку з альтанкай. Для аматараў спорту прадугледжана асобная прастора – пляцоўкі для гульняў у футбол, баскетбол, гандбол, дзе таксама пакладзена сучаснае гумавае наліўное пакрыццё.

Ад старшыня раённага выканаўчага камітэта навасёлы пачулі словы віншавання з такой радаснай і важнай падзеяй для кожнай сям’і  як наваселле. Жыллё многае прадвызначае. І гэта не толькі рашэнне бытавых праблем, а і стабільнасць у сям’і і на  рабоце. Аляксандр Наўныка пажадаў многа радасці і дабра дзецям і дарослым, каб жыццё на новым месцы зрабіла іх шчаслівымі. Перспектывы развіцця і росту горада з прыходам ААТ “Беларуськалій” не могуць не радаваць, і  Аляксандр Міхайлавіч выказаў спадзяванне на далейшае плённае супрацоўніцтва на карысць горада і яго жыхароў.  Ад імя навасёлаў са словамі ўдзячнасці выступіў Павел Сахон, шматдзетны бацька, механік участка пад’ёму рудніка рудаўпраўлення.

І вось нарэшце знакавая чырвоная стужка афіцыйнымі асобамі перарэзана – навасёлы заспяшаліся ў свае кватэры.     Сустракай сваіх навасёлаў, новы дом. І няхай кожны ў тваіх сценах будзе здаровы, любімы і шчаслівы

Па добрай беларускай традыцыі, каб у доме былі шчасце, удача і дабрабыт, першым  зайшоў кот.

Безмежна шчаслівыя навасёлы, расквечаныя ўсмешкамі твары жыхароў мікрараёна, вясёлая музыка, паветраныя шарыкі, сонечнае надвор’е, зусім не тыповае для лістапада, — усё гэта зрабіла свята!

Супрацоўнікі рэдакцыі зычаць навасёлам перажыць мноства незабыўных момантаў у новых кватэрах.

У горадзе здадзены ў эксплуатацыю чарговыя два жылыя дамы, пабудаваныя для працаўнікоў горна-абагашчальнага комплексу і іх сем’яў. Жылыя дамы ўяўляюць сабой панэльныя 5-павярховыя будынкі, у кожным доме па 30 аднапакаёвых кватэр (агульнай плошчай 33,3 кв.м.), 16 двухпакаёвых кватэр (агульнай плошчай 52,03 кв.м.) і 14 трохпакаёвых кватэр (агульнай плошчай 72,6 кв.м.)

Галіна КАЗАК

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о