У вёсцы Хвойня прайшоў мітынг, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

0
529

У вёсцы Хвойня прайшоў мітынг, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

22 чэрвеня 1941 года – адна з самых трагічных дат у нашай гісторыі – пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Гэты дзень нагадвае пра ўсіх загінулых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод.
У час Вялікай Айчыннай вайны 29 сакавіка 1942 году акупанты забілі 2078 жыхароў вёскі Хвойня. У баях каля вёскі загінулі 9 савецкіх салдат і партызан (пахаваны ў брацкай магіле на могілках). 19 жыхароў Хвойні загінулі на фронце.
Пра тое, як важна сёння берагчы мір, памятаць пра подзвіг салдат Вялікай Айчыннай вайны, пра нявінных ахвяр таго кровапралітнага часу ў сваіх прамовах адзначылі дырэктар Петрыкаўскага рудаўпраўлення Юрый Пятроўскі, першы сакратар Петрыкаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Дар’я Туравец, старшыня Петрыкаўскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Уладзімір Жукавец, старшыня райарганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Мікалай Жукоўскі, кіраўніцтва і актывісты Лучыцкага сельвыканкама.
Затым удзельнікі мерапрыемства і прадстаўнікі грамадскасці, мясцовыя жыхары, школьнікі ўсклалі ахвярам і героям вайны вянкі і кветкі.
– У кожнай вобласці нашай краіны маюцца “чырвоныя” пункты – вёскі, якія былі знішчаны карнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, – пачала старшыня сельвыканкама Ала Якавец. – Трапіла ў гэты жудасны спіс і наша Хвойня. Гэта была вялікая вёска з добрымі, працавітымі людзьмі. Былі спалены цэлыя сем’і. Загінулі дзеці, іх бацькі, бабулі і дзядулі – не пашкадавалі нікога.
Хвілінай маўчання людзі ўшанавалі памяць загінулых.
Напрыканцы сустрэчы мясцовыя артысты выканалі ваенныя песні, вучні школы прачыталі вершы.

У вёсцы Хвойня прайшоў мітынг, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа У вёсцы Хвойня прайшоў мітынг, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа У вёсцы Хвойня прайшоў мітынг, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа У вёсцы Хвойня прайшоў мітынг, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа У вёсцы Хвойня прайшоў мітынг, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа У вёсцы Хвойня прайшоў мітынг, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа У вёсцы Хвойня прайшоў мітынг, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа У вёсцы Хвойня прайшоў мітынг, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа У вёсцы Хвойня прайшоў мітынг, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа У вёсцы Хвойня прайшоў мітынг, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа У вёсцы Хвойня прайшоў мітынг, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа У вёсцы Хвойня прайшоў мітынг, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа У вёсцы Хвойня прайшоў мітынг, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа У вёсцы Хвойня прайшоў мітынг, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа У вёсцы Хвойня прайшоў мітынг, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

Наталля ПЕТРУШЭНКА. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о