На падставе часткі 14 артыкула 61, часткі 14 артыкула 65 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:

1. Вызначыць на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна наступныя месцы, забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць дзявятага склікання:
– плошча Цэнтральная горада Петрыкава (у межах вуліц Гагарына, Карла Маркса, Гогаля);
– аб’екты чыгуначнага транспарту (чыгуначныя станцыі Капцэвічы, Муляраўка, Пціч, Мышанка);
– на мастах і пуцеправодах, размешчаных на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна;
– на праезнай частцы аўтамабільных дарог горада Петрыкава і Петрыкаўскага раёна;
– на прыпынках грамадскага транспарту;
– на парковачных месцах транспартных сродкаў;
– на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта, сельскіх выканаўчых камітэтаў, суда Петрыкаўскага раёна, пракуратуры Петрыкаўскага раёна, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, Петрыкаўскага раённага ваеннага камісарыята, Петрыкаўскага міжраённага аддзела камітэта дзяржаўнай бяспекі, устаноў дашкольнай адукацыі, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, аб’ектаў дзяржаўнага прадпрыемства “Петрыкаўскі райжылкамгас”, аўтастанцыі “Петрыкаў” і вытворчага ўчастка “Петрыкаў” філіяла №13 горада Калінкавічы адкрытага акцыянернага таварыства “Гомельаблаўтатранс”, Петрыкаўскага раёна, электрычных сетак філіяла “Мазырскія электрычныя сеткі” рэспубліканскага Гомельэнерга”, Петрыкаўскага раёна газазабеспячэння вытворчага ўчастка “Жыткавічыгаз” рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельаблгаз”, хлебазавода Жыткавіцкага філіяла Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства, крамы “ProЗапас” Жыткавіцкага філіяла Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства, крамы “ЕЎРААПТ”, кінатэатра “Беларусь” Петрыкаўскага філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Гомелькінавідэапракат”, тэрыторый Петрыкаўскага горна-абагачальнага камбіната адкрытага акцыянернага таварыства “Беларуськалій”;
– на адлегласці менш за 100 метраў ад установы аховы здароўя “Петрыкаўская цэнтральная раённая бальніца”, а таксама ад іншых арганізацый аховы здароўя, размешчаных на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна.
2. Устанавіць, што пікетаванне з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў не павінна ствараць перашкоды пешаходам, веласіпедыстам і грамадзянам, якія перамяшчаюцца на сродках персанальнай мабільнасці.
3. Размясціць гэтае рашэнне на афіцыйным інтэрнет-сайце райвыканкама і ў газеце “Петрыкаўскія навіны”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о