Петрыкаўская дзіцячая школа мастацтваў ў новым навучальным годзе сустрэне 482 вучня.

У навучальны год – прыгожа!

Дзень ведаў для вучняў школы мастацтваў прайшоў цікава і творча. Зала сабрала бацькоў, дзяцей, педагогаў.

У навучальны год – прыгожа!

З уступным словам выступіла загадчык сектара культуры Петрыкаўскага райвыканкама Яна Мамрова:

У навучальны год – прыгожа!

– Шчыра віншую з Днём ведаў. Першага верасня Петрыкаўская дзіцячая школа мастацтваў зноў адчыняе свае дзверы для сустрэчы з самымі творчымі і таленавітымі дзецьмі. Жадаю ўсім вучням поспехаў у вучобе !

У навучальны год – прыгожа!

У навучальны год – прыгожа!

Прыемным момантам для ўсіх дзетак стала узнагароджанне дыпломамі. З радасцю падымаліся вучні на сцэну і атрымлівалі ад дырэктара школы, Святланы Шамолавай і намесніка дырэктара, Таццяны Туравец доўгачаканыя ўзнагароды. Не засталіся без увагі і настаўнікі, якія таксама былі запрошаны на сцэну для атрымання дыпломаў за плённую працу.

У навучальны год – прыгожа!

Мерапрыемства суправаджалася песнямі дзяцей і настаўнікаў, іграннем на баяне. З захапленнем і гонарам назіралі прысутныя за таленавітымі вучнямі!

У навучальны год – прыгожа!У навучальны год – прыгожа!У навучальны год – прыгожа!У навучальны год – прыгожа!У навучальны год – прыгожа!У навучальны год – прыгожа!У навучальны год – прыгожа!

Анастасія ФЕЛЬКІНА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о