Дажджлівае надвор’е сёння не пусціла аграрыяў на хлебную ніву, аднак не стала перашкодай для сустрэчы прадстаўнікоў кіраўнічай вертыкалі Петрыкаўшчыны, актывістаў грамадскіх арганізацый і палітычных партый з тымі, хто ў няпросты сельскагаспадарчы год ставіць рэкорд за рэкордам.
Так, на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур запаветнага тысячнага рубяжу дасягнулі камбайнеры Дзмітрый Качэля і Аляксей Манееў, а таксама вадзіцель Андрэй Несцярчук.
Са словамі віншавання і падзякі за высокі прафесіяналізм і годныя паказчыкі ў працы да герояў жніва звярнуліся прысутныя на ўшанаванні госці. Традыцыйна, не абышлося без кветак, прэмій і падарункаў.
Шаноўныя хлебаробы, шчыра дзякуем вам за самаадданую працу і жадаем спрыяльных умоў надвор’я, каб у час і без страт завяршыць ўборачную кампанію.
Оставить комментарий