
З 1 жніўня па ўсёй краіне маладыя спецыялісты прыступаюць да працы па размеркаванню. Петрыкаўшчына не застаецца ў баку такой важнай і значнай падзеі.
 Сёння свой першы працоўны дзень у якасці галоўнага спецыяліста аддзела землеўпарадкавання Петрыкаўскага райвыканкама пачаў Аляксей Крышчук, уладальнік чырвонага дыплому Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі.
 Аляксей Васільевіч сам родам з Жыткавіч. Прызнаецца: новы калектыў сустрэў яго дабразычліва, спецыялісту прадастаўлена арэнднае жыллё.
 Жадаем былому студэнту энтузіязму, поспехаў у працы, кар’ернага росту і каб праца прыносіла радасць і задавальненне.
 






Оставить комментарий