На мінулым тыдні карэспандэнт “Петрыкаўскіх навін” адправіўся з начальнікам Петрыкаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Аляксандрам Маньковым на ўзбярэжжа Прыпяці, каб правесці з рыбакамі тлумачальную гутарку адносна абноўленай рэдакцыі Правілаў аматарскага рыбалоўства.

Тлумачэнні па месцы рыбалкіПершапачаткова машына інспекцыі прыпынілася з левага ўскрайку ад паромнай пераправы бліз Петрыкава. Тут нас сустрэлі два маладыя чалавекі, якія некалькі хвілін таму паставілі палатку і ўзяліся раскладваць рэчы. Як высветлілася, адзін з рыбакоў мясцовы, а другі – прыехаў з Салігорску да сябра ў госці.


У мінулай публікацыі “Лавіся рыбка… па новых правілах” ад 30 ліпеня была дапушчана памылка: насамрэч, здабатыя рыбакамі шчупак і судак павінны быць даўжынёю не меней за 40 сантыметраў, а сом – не меней за 70. Прыносім свае прабачэнні.
Ліна і падуста звычайнага можна забраць, калі яны маюць даўжыню не меншую за 22 сантыметры, чахонь – ад 24, язя і галаўлю – ад 25, жэраха – ад 34, сазана (карпа) – ад 20, наліма звычайнага – ад 36, амура белага і сіга чудскага – ад 40 сантыметраў. А вось прамысловай меры па ляшчу цяпер няма.

У ходзе гутаркі высветлілася, што мужчыны з новай рэдакцыяй правілаў рыбалоўства з большага пазнаёміцца паспелі. “Мне па душы традыцыйнае вудзілішча, але хацеў спытаць, як кажуць, са спартыўнага інтарэсу: якога памеру і ў якой колькасці дазволена, згодна новых правілаў, выкарыстоўваць экран-тэлевізар?”. Атрымаў адказ: устаноўлены дазволены памер 1 на 1,5 метры з крокам ячэі не болей за 30 міліметраў, а кожны рыбак можа выкарыстоўваць не больш двух такіх прылад. Аляксандр Манькоў засяродзіў увагу, што спалучаць гэтыя прылады ў адну канструкцыю, напрыклад за кошт адной рукаяткі, ці сыходзіць з логікі: “зраблю дзін трохмятровы тэлевізар замест двух палутарамятровых” катэгарычна забаронена. Акрамя гэтага, усім рыбакам у той дзень начальнік міжраённай інпекцыі нагадваў пра забарону на аматарскі лоў рыбы ў зімовых ямах з 1 кастрычніка па 15 красавіка. Дарэчы, пералік такіх месцаў можна знайсці ў інтэрнэце на сайце Мінсельгасхарчу ў раздзеле “Пра рыбалоўства і рыбную гаспадарку”.

З правага боку ад паромнай пераправы прыпынілі сваю гумавую лодку бацька і сын, што здолелі літаральна за некалькі хвілін да нашага наведвання выцягнуць магутнага сома, даўжынёй каля двух метраў і вагой звыш 40-ка кілаграмаў. Павіншаваўшы рыбакоў са здабычай, мы пацікавіліся, ці ёсць патрэба ў тлумачэнні абноўленых правілаў рыбалоўства? Як высветлілася, госці з Гродзеншчыны ўжо даўно іх ведаюць, бо новыя парадкі некалькі год таму ў заходнім рэгіёне ўведзены распараджэннем мясцовай улады.

Яшчэ адзін аматар рыбалкі – мужчына ў гадах, пацікавіўся парадкам лавання на дарожку і спецыяльным дазволам для такога віду здабычы рыбы. Аляксандр Аляксандравіч патлумачыў, што ніякага спецыяльнага дазволу для гэтага не патрэбна, але варта ведаць дазволеныя месцы для лоўлі рыбы на дарожку. На Петрыкаўшчыне гэта ўчастак ракі Прыпяць з прылягаючымі вадаёмамі ад вусця Убарці да мяжы з Мазырскім раёнам.

Што тычыцца аматараў падводнага палявання, то яны павінны мець адпаведнае пасведчанне, больш за тое, стары ўзор пасведчання скасоўваецца і падводныя паляўнічыя павінны атрымаць новы дакумент выключна ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў. Дазволенае месца на Петрыкаўшчыне для такога віда здабычы рыбы – участак ракі Пціч ад мяжы з Акцябрскім раёнам уніз па плыні да месца ўпадзення ў раку Прыпяць.

Яшчэ адно пытанне, якое паступіла ад мужчыны, што не рыбачыў, але праходзіў міма і пачуў гутарку начальніка інспекцыі з рыбакамі, тычылася дазволенага заканадаўствам памеру здабытай белаглазкі і сінца – як высветлілася, да гэтых відаў рыбы абмежаванняў даўжыні няма.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о