Такое недапушчальна ў цэнтры горада

0
159

Увага карэспандэнтаў раённага выдання, як і жыхароў райцэнтра, у апошнія дні звернута на вуліцу Ліпунова. Не з прыемнай нагоды. На працягу тыдня частка агароджы каля будынка пракуратуры Петрыкаўскага раёна парушылася і практычна “вісіць” над тратуарам.

Такое недапушчальна ў цэнтры горадаДадзены факт псуе выгляд вуліцы, ды і настрой землякоў: побач са згаданым аб’ектам праходзіць дастаткова вялікая колькасць людзей якія накіроўваюцца ў другую гарадскую школу, аддзяленне сувязі, храм Мікалая Цудатворцы.

Пры наведванні месца, кідаецца ў вочы яшчэ момант: зарослая быльнікам тэрыторыя за агароджай, якую таксама неабходна прывесці ў парадак.

За вырашэннем пытання мы звяртаемся да мясцовых камунальнікаў. Пагадзіцеся, такое “добраўпарадкаванне” не дапушчана ў населеных пунктах.

 

Антаніна СМІРНОВА, фота аўтара

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о