Урачыстасць на Дні вёскі адкрыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер. Прадстаўнік улады павіншаваў прысутных са святам, пажадаў населенаму пункту росквіту.
Да слоў віншавання далучыўся старшыня Петрыкаўскага сельскага Савета Ігар Серабракоў.
Ад Петрыкаўскага сельвыканкама лістамі падзякі і падарункамі былі адзначаны Алена Вяргей і Людміла Рамановіч.
На Дні вёскі ў Макарычах была працягнута традыцыя ўшанавання старэйшых жыхароў.
На сцэну пад гучныя апладысменты была запрошана Марозька Марыя Сцяпанаўна.
Макарычы з’яўляюцца малой радзімай мясцовага мастака, таленавітага разьбяра па дрэве Івана Перарэжкі. У час свята Іван Паўлавіч падарыў роднай вёсцы адну са сваіх работ. Словы ўдзячнасці ў яго адрас гучалі ад старшыні сельвыканкама і работнікаў культуры. На мерапрыемстве была арганізавана выстава работ вядомага земляка.
Сапраўдным патрыётам Макарыч з’яўляецца былы рэдактар газеты «Петрыкаўскія навіны» Іван Самахвалаў. Былы супрацоўнік раённага выдання прачытаў перад прысутным свой аўтарскі верш і павіншаваў са святам.
Не быў забыты Іван Дзмітрыевіч у гэты дзень супрацоўнікамі «ПН». Цёплыя словы і падарунак ад калег — як даніна павагі да майстра слова.
Дзякуй за творчасць і адданасць малой радзіме, землякі. Ваша жыццёвая пазіцыя служыць для нас прыкладам! Ваша творчасць натхняе і захапляе!
У час Дня вёскі ў Макарычах на сцэну для ўзнагароджання запрашаліся работнікі сельскай гаспадаркі, установы адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай службы, прадстаўнікі прыватнага бізнесу.
У вас выходу на сцэну дырэктар Макарыцкай базавай школы выказала словы ўдзячнасці шматдзетнай сям’і, маці, якая нядаўна нарадзіла дзіця, ветэранам педагагічнай працы, бібліятэкару вясковай бібліятэкі.
Дзякуй, землякі, за працу і разуменне!
Старшыня Петрыкаўскага сельвыканкама адзначыў прадстаўнікоў прыватнага бізнесу, дзейнасць якіх звязана непасрэдна з населеным пунктам, калектыў Макарыцкай базавай школы-сад за ўдзел у падрыхтоўцы свята.
Дзякуй за актыўнасць і разуменне!
Закончылася ўрачыстасць на цікавай ноце: на сцэну былі запрошаны Наталля Андрэеўна Стракач і Яўгенія Паўлаўна Макарэвіч, якія сёння святкуюць дзень нараджэння.
Віншуем, шаноўныя жанчыны. Здароў’я вам, душэўнага цяпла і цудоўнага настрою!
Оставить комментарий