Сёння Петрыкаўшчына святкуе «Дажынкі-2026». У аграгарадок Навасёлкі з’язджаюцца найлепшыя працаўнікі ніў, каб атрымаць заслужаныя ўзнагароды за сваю нястомную працу і важкі ўклад у агульны каравай і харчовую бяспеку нашага краю. Навасёлкі сустракаюць гасцей у поўным бляску!
Да свята аграгарадок перажыў маштабную рэканструкцыю і літаральна змяніўся на вачах. Абноўленыя і адрамантаваныя дарогі, зручныя пешаходныя сцежкі, утульныя і прыгожыя аб’екты сацыякультурнай сферы — усё гэта вынік сумеснай руплівай працы, клопату дзяржавы пра чалавека працы і росквіт роднай зямлі.











Оставить комментарий