Сёння, у другой палове дня Петрыкаў сустракаў урачыстае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак, якія пракрочылі ад раённага Дома культуры а плошчы разам з іншымі казачынамі персанажамі.
Асабліва гасцей чакалі, вядома, дзеці, але твары бацькоў і бабуль былі не менш зачараваныя. Ва ўсялякім разе дарослыя сёння здымалі на тэлефон зусім не менш памятных відэа.
Праграма працягнулася танцамі: прысутныя вадзілі карагоды і паўтаралі рухі за навагоднімі выканаўцамі на сцэне. Матулі кідаліся ўздагон, а пасля ў скокі з маленькімі дзецьмі, бацькі ж пераважна трымалі сваіх нашчадкаў на плячах. Пасля некалькіх танцавальных нумароў, усім нам добра знаёмых з дзяцінства, Дзяды Марозы сабраліся разам каб, выкарыстаўшы ўсю сваю чароўную моц запаліць агеньчыкі на галоўнай ёлцы Петрыкаўшчыны.
Потым вясёлыя забавы працягнуліся, а яшчэ праз некаторы час кожны, хто падрыхтаваў верш, мог расказаць яго галоўным героям надыходзячых навагодніх святаў і атрымаць за гэта салодкія пачастункі.
Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.
Оставить комментарий