20 снежня ў ДУА “Петрыкаўская спецыяльная школа-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, цяжкасцямі ў навучанні” прайшло мерапрыемства, прысвечанае надыходзячаму Новаму году.
Гасцямі мерапрыемства сталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер, намеснік начальніка Калінкавіцкай дыстанцыі шляху па ідэалагічнай рабоце, кадрам і сацыяльным пытанням Яўгеній Змушко, намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце аддзела ўнутраных спраў Петрыкаўскага райвыканкама Яўгеній Моўка.
З уступным словам выступіла дырэктар школы Ірына Ракіцкая, якая пажадала прысутным моцнага здароўя, здзяйснення ўсіх мар у Новым годзе.
Да віншаванняў далучыўся і старшыня райсавета. Віталій Уладзіміравіч адзначыў, што надыходзячы Новы год – добрая магчымасць для планавання новых спраў, самарэалізацыі.
Ад Калінкавіцкай дыстанцыі шляху “РУП Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі” школе быў падараваны сертыфікат на набыццё спартыўнага інвентару і абсталявання. Ад раённага аддзела унутраных спраў Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта ўстанова атрымала сертыфікат на набыццё сродкаў асабістай гігіены.
Дзеці і госці свята пабывалі ў сапраўднай казцы, дзе іх чакалі любімыя персанажы: Дзед Мароз, Снягурка, Баба Яга і Кашчэй. З задавальненнем прысутныя выконвалі заданні, якія ім давалі вядучыя.
Ад Петрыкаўскага райвыканкама кожнаму вучню быў уручаны салодкі падарунак, а яшчэ цукеркі атрымалі самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства, якія паказалі Дзеду Марозу свае творчыя здольнасці: праспявалі песню, прачыталі вершы, станцавалі.
Не сумавалі і прысутныя ў зале: пушыстая зялёная прыгажуня так і прыцягвала кожнага пусціцца ў скокі.
Анастасія КІСЕЛЕВА.
Фота аўтара.
Оставить комментарий