Праблема сухастойных дрэў у населеных пунктах актуальная па сённяшні дзень.
Трэба памятаць: належны санітарны парадак у межах райцэнтра, вёсак, аграгарадкоў – гэта не толькі своечасовае скошванне травы але і выдаленне дзікарослай параслі, сухастойных дрэў. Наяўнасць апошніх не толькі пагаршае знешні выгляд асяроддзя, але і нясе патэнцыйную небяспеку для людзей.
Не надае настрою самотнае, сухое і здзічэлае дрэва каля ўзбочыны дарогі пры ўездзе ў аграгарадок Камаровічы. Як ні паглядзі – знаходжанне яго бескарысна. Разлічваем на тое, што ў хуткім часе праблема будзе вырашана. Назіраць за сельскім пейзажам было б куды прыемней без гэтага, ужо аджыўшага сваё жыццё, дрэва.
Антаніна СМІРНОВА, фота аўтара.
Оставить комментарий