Нямала вуліц у райцэнтры, у мікрараёнах прыватнай забудовы ў прыватнасці, якія маюць сцёкавыя каналы. Яны – неабходны элемент рэгулявання ўзроўню вады на прысядзібных участках і дарогах пры такіх прыродных анамаліях, як сёлетнія зацяжныя дажджы.

Тое, што ўтрымлівацца каналы павінны ў належным стане: своечасова абкошвацца і па меншай меры раз у год прачышчацца – сумненняў не выклікае. Аднак, на справе ўсё, на жаль, далёка не так.
Нават па знешніх прыкметах відаць, што даўно не бачылі гаспадарскай рукі каналы па вуліцах Камунальнай і Заслонава – зарослыя травою і чаротам яны наводзяць нуду на мінакаў і абуджаюць непрыемныя думкі: як такое магчыма ў райцэнтры. Заўважце, не на ўзбочыне шашы ці поля сельгаспрадпрыемства, а фактычна на праязных вуліцах горада. Упэўнены, што ў бліжэйшы час каналы будуць прыведзены ў адпаведны нарматывам выгляд.

В. МІКАЛАЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о