Стан дрэў уздоўж алеі

0
40

На тэлефонную лінію рэдакцыі “Петрыкаўскіх навін” звярнуліся жыхары дома №9 па вуліцы Розы Люксембург з пытаннем, якое выклікае занепакоенасць.

Гаворка ідзе пра стан дрэў, што растуць уздоўж алеі, якая размешчана ўздоўж з домам.
Гэты ўчастак вуліцы Розы Люксембург заўсёды прыцягваў увагу сваім добраўпарадкаваннем. Тут усталяваныя зручныя лавачкі, тэрыторыя ўпрыгожана драўлянымі скульптурамі, а ў цёплы час года прыемна адпачыць у цені густых дрэў. Аднак, менавіта сухія дрэвы, якія можна заўважыць уздоўж алеі, выклікаюць хваляванне ў землякоў. Некаторыя дрэвы старыя і сухія, што стварае патэнцыйную небяспеку. У выпадку моцнага ветру яны могуць зламацца і нанесці шкоду маёмасці, а таксама паставіць пад пагрозу бяспеку людзей, якія праходзяць побач.
Рэдакцыя “Петрыкаўскіх навін” падзяляе занепакоенасць сваіх чытачоў і спадзяецца на аператыўнае рэагаванне адпаведных службаў.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о