Дадзеная падзея — падарунак ААТ «Беларуськалій» работнікам прадпрыемства і тэатралам Петрыкаўшчыны. Спектакль пастаўлены паводле п’есы Уладзіміра Рудава, якую ён напісаў па матывах твораў беларускіх аўтараў 19 стагоддзя Каятана Марашэўскага і Францішка Аляхновіча. Безумоўна, гэта прыемны сюрпрыз напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі і цудоўная магчымасць адпачыць ад шэрых будняў.
Спектакль “Камедыя”, што прывёз на Петрыкаўшчыну сталічны драматычны тэатр, гэта вясёлая гісторыя, якая злучае ў сабе гумарыстычныя дыялогі, востры гратэск, запальныя музычныя нумары. Яна расказвае пра кожнага з нас – звычайнага чалавека, яго сілу і слабасці. Энергетыка акцёраў, дэкарацыі на сцэне, з густам падабраная музыка рабілі дзеянне цікавым і захапляльным. Артысты змаглі прывабіць гледача з першай хвіліны і трымаць у неабходным настроі ўвесь час. Вясёлая гісторыя гледачом была ацэнена па заслугах: смех, апладысменты, бурныя авацыі – у зале не было ніводнага свабоднага месца.








Оставить комментарий