Савет новага склікання – моцная і аўтарытэтная каманда

0
182

У Петрыкаўскім раёне сфарміравана кіруючая вертыкаль дэпутацкага корпуса сельскіх Саветаў дэпутатаў.

На мінулым тыдні адбыліся першыя арганізацыйныя сесіі сельскіх Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання. Днямі мы сустрэліся са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Віталіем Пілерам, каб даведацца пра іх вынікі.

Паводле ацэнкі старшыні райсавета, сельскія Саветы дэпутатаў новага склікання ўзначаліць дастаткова моцная і аўтарытэтная каманда, што ўсяляе ўпэўненасць у павышэнне эфектыўнасці дзейнасці дэпутацкага корпуса, сувязь якога з выбаршчыкамі стане яшчэ больш моцнай і трывалай.
– Разлічваем на сумесную плённую работу такім чынам, каб прадстаўнічая і выканаўчая галіны ўлады Петрыкаўшчыны змаглі прадоўжыць канструктыўнае рашэнне задач, якія стаяць перад раёнам.

Безумоўна, дэпутаты павінны дзейнічаць у інтарэсах сваіх выбаршчыкаў, не забываць пра дадзеныя абяцанні, у тым ліку ў перадвыбарных праграмах, з якімі яны ішлі на выбары. Іх асноўныя палажэнні ў многім супадаюць – гэта рост дабрабыту жыхароў раёна, вырашэнне пытанняў, якія выклікаюць абгрунтаваныя нараканні грамадзян ва ўсіх сферах, пры гэтым, я ўпэўнены, неабходна дзейнічаць на апярэджанне, – пазначыў у час размовы Віталій Уладзіміравіч.

Што да вынікаў арганізацыйных сесій, то яна наступныя. Так, старшынямі сельскіх Саветаў дэпутатаў выбраны: у Бабуніцкім сельскім Савеце дэпутатаў – Сяргей Трыфанавіч Харланаў; у Галубіцкім сельскім Савеце дэпутатаў – Уладзімір Уладзіміравіч Аляксандраў; у Грабаўскім сельскім Савеце дэпутатаў – Галіна Мікалаеўна Кажаноўская; у Колкаўскім сельскім Савеце дэпутатаў – Ганна Уладзіміраўна Сянько; у Камаровіцкім сельскім Савеце дэпутатаў – Генадзь Уладзіміравіч Хобна; у Конкавіцкім сельскім Савеце дэпутатаў – Іван Васільевіч Міцура; у Капаткевіцкім сельскім Савеце дэпутатаў – Святлана Аляксееўна Сіняковіч; у Капцэвіцкім сельскім Савеце дэпутатаў – Крысціна Фёдараўна Прыкота; у Ляскавіцкім сельскім Савеце дэпутатаў – Руслан Пятровіч Корбут; у Лучыцкім сельскім Савеце дэпутатаў – Валянціна Уладзіміраўна Ганцэвіч; у Муляраўскім сельскім Савеце дэпутатаў – Надзея Уладзіміраўна Стэльмашонак; у Мышанскім сельскім Савеце дэпутатаў – Ірына Мікалаеўна Баяшэнка; у Навасёлкаўскім сельскім Савеце дэпутатаў – Ганна Мікалаеўна Раманчук; у Пціцкім сельскім Савеце дэпутатаў – Ганна Пятроўна Пырко; у Петрыкаўскім сельскім Савеце дэпутатаў – Андрэй Фіяфанавіч Малашкевіч; у Чалюшчавіцкім сельскім Савеце дэпутатаў – Павел Уладзіміравіч Мазай.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о