Сітуацыю неабходна выправіць

0
43

На бягучым тыдні давялося назіраць незразумелую на першы погляд карціну. Наведвальнікі “Кулінарыі”, што  ў цэнтры горада, каб зайсці ў памяшканне грамадскага харчавання ці выйсці з яго рабілі розныя маніпуляцыі. Адны – больш маладыя землякі, каб апынуцца на ганку  пераскоквалі прыступкі, другія  –   перамяшчаліся праз пандус, а была жанчына, якая раскрыла парасон  для дасягнення мэты.

Падышоўшы бліжэй, дзеянні землякоў сталі зразумелымі: людзі пазбягалі намокнуць ад вады, якая інтэнсіўна капала з даху навеса. Вада, або кандэнсат – вынік работы кандыцыянера, які размешчаны ў будынку і забяспечвае неабходную тэмпературу ўнутры памяшканняў.

На маю думку, вырашэнне такой сітуацыі павінна быць. А як  думаюць адказныя службы, убачым у хуткім часе.

Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о