30 кастрычніка на базе раённага Дома культуры прайшоў конкурс “Лепшая маладая сям’я Петрыкаўшчыны 2024 года”.

Сям’я – гэта адна з найвялікшых каштоўнасцей, створаных чалавецтвам за ўсю гісторыю свайго існавання. У ёй закладваецца фундамент ідэйнага, эстэтычнага, маральнага, філасофскага вопыту дзіцяці, яго ўяўленні пра дабро і зло, асновы разумовага, маральнага і фізічнага аблічча будучага грамадзяніна сучаснага грамадства.
Конкурс “Лепшая маладая сям’я Петрыкаўшчыны 2024 года” даў цудоўную магчымасць удзель-нікам папрацаваць разам, стаць сапраўднай камандай, якой па сіле справіцца з любымі цяжкасцямі.
Першы этап конкурсу – “Мая сям’я – маё багацце” заключаўся ў наступным: удзельнікі павінны былі арганізаваць выставу-прэзентацыю, якая адлюстроўвае традыцыі іх сям’і і роднага рэгіёна, радавод сям’і, захапленні і магчымасці ўсіх членаў сям’і. Дарэчы, бацькі справіліся з заданнем добра: кожны з прысутных мог разгледзець яркія фотаздымкі ўдзельнікаў, каб даведацца падрабязней пра кожную маладую сям’ю.
Другі этап конкурсу прайшоў пад назвай “Сям’я са знакам якасці”. Сем’і-ўдзельнікі ў адвольнай мастацкай форме прадставілі візітную картку: гісторыю свайго знаёмства, сямейныя традыцыі, спартыўныя захапленні. Гісторыі знаёмства кожнай сямейнай пары па-свойму цікавыя і нават у нечым забаўляльныя. Пасля расказаў удзельнікаў яшчэ больш пачынаеш верыць у наканаванасць лёсу.
Паспрабавалі сябе ўдзельнікі і ў іншых конкурсах, адзін з якіх даў магчымасць кожнай сям’і ўспомніць па адным фрагменце савецкі мультфільм. Уразіла тое, што на дапамогу бацькам прыйшлі дзеці, якія з радасцю і даволі хутка пазналі і персанажа, і сам мультфільм.
Творчыя нумары вучняў гарадскіх школ далі магчымасць сем’ям-удзельнікам адпачыць і падрыхтавацца да наступных этапаў конкурсу.
Васіліна Маслава, адна з членаў журы, звярнулася да ўдзельнікаў мерапрыемства і падзякавала кожнаму за іх актыўнасць, талент і за цудоўны падыход да мерапрыемства.
Па выніках конкурсу дыпломамі былі ўзнагароджаны сям’я Крэса і сям’я Некрашэвіч. На абласным этапе конкурсу Петрыкаўскі раён будзе прадстаўляць сям’я Марыны і Ігара Некрашэвіч.
Жадаем поспехаў і моцнага здароўя! Сям’я – гэта каманда, якая моцная толькі тады, калі разам!

“Разам мы зможам усё” “Разам мы зможам усё” “Разам мы зможам усё” “Разам мы зможам усё” “Разам мы зможам усё” “Разам мы зможам усё” “Разам мы зможам усё” “Разам мы зможам усё”

Анастасія КІСЕЛЁВА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о